Страна: Беларусь
Год основания: 
Стиль: bullshit

за што могуць падабацца зу10?!..
на рутрэкеры мною была створана раздача ўсіх альбомаў дадзенага ансамблю... і, зразумела, я падаў заяву на "аўтарскую раздачу"... заяву не прынялі (ну і пофігу)... але мне было цікавы прачытаць мінірэцэнзіі, якія пішуць прадстаўнікі артсавету. і адзін зь іх напісаў вельмі клёвую рэч пра творчасьць зу10: "эту группу можно срванить с показом мод. ведь на этих показах такое говно а не одежда, но потом уже с них все берут идеи и адаптируют под нормальну моду. так вот эти ребята это генератор новых идей, я уверен что с них другие будут брать некотрые фишки и уже делать что то своё"... мне спадабалася, наколькі чотка рэцэнзіст апісаў, што ёсьць кіч! бо па сваёй сутнасьці зу10 - гэта кіч (у самым пазітыўным сэнсе слова)!..
такія гурты можна не прызнаваць, але ўклад іхні ў мастацтва велізарны!.. параўнаць іх можна з кінастудыяй Трома... на гэтых хлопцаў у свой час пляваліся... лойд каўфман усе даказваў, што ён робіць менавіта мастацтва, а не фабрычную хуйню, чым і зьяўляеца г'алівуд!.. ён - ня сьметнік, ня танны кіч... і што мы бачым?! лойд ёсьць адзін з самых паважаных гасьцей канскага фэстывалю, цяперашні г'алівут - гэта фільмы тромы трыццацігадовай даўніны (пачынаючы ад амэрыканскага пірагу й канчаючы рознымі клясычнымі экшэнамі)... зу10 - гэта як прыкід з калекцыі мод..з адзінай толькі розьніцай: з прыкідам на вуліцы будзе сорамна, а некаторыя трэкі зу10 ідуць у плэеры на роўне з сусьветна знакамітымі камэрцыйнымі гуртамі.
да-да, і зу10 - гэта яшчэ сьцёб! сьцёб над, перш за ўсё, эстрадай... гэта як "керч/керч-2" ляпісаў!.. сьцёб са сваім тварам... яны нібы кажуць, "эй, людзі! нафіга вам слухаць гэтую розную папсовую фігню, плаціць грошы за канцэрты?! вось мы, простыя хлопцы, можам тое-ж і бясплатана..і бяз патасу..і пазітыўна"!..
да, і зу10 - гэта сапраўдны diy! рабіць толькі так, як хочацца, толькі тое, што хочацца... выдумаць новы стыль і тварыць у ягоных межах музыку, якая ня будзе абцяжвацца ніякімі рамкамі...

Тело Мелоди...Records/Distro